Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы перадачы даных г. Баранавічы.

05.10.2020 г. з 01.00 да 06.00 у сувязі з работамi будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS, відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) працягласцю да 40 хвілін у абанентаў з нумарацыяй: (163) 6XXXXX, (163) 46XXXX, якія пражываюць г.Баранавічы ў раёне вуліц: Леніна, Войкава, Вадаправодная, Фралянкова, Свярдлова, Арджанікідзэ, Убарэвіча.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101,102,103,104,112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.