Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі Баранавіцкага раёна.

15.10.21 з 01:00 да 06:00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, VPN, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi, IMS-тэлефанія) да 1 гадзіны ў абанентаў н.п. Мір, Люшнева, Цешаўле, Перховічы, Постарынне, Дамашэвічы, Паўлінава, Лясная, Падгорная, Яжона, Гаць, Колбавічы з нумарацыяй: 8-0163(6ххххх, 46хххх).

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.