Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі Баранавiцкаго раёна.

22.03.2024 з 01.00 да 06.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS, VPN, сетка доступу Home wi fi, wifi, Відэакантроль) да 120 хвілін у абанентаў г. Баранавічы, якія пражываюць у раёне вуліц: 20-й Дывізіі, Кабушкіна, Пясчаная, Энтузіястаў, Фестывальная, раён "Усходні" і н.п. Лаўрынавічы, н.п. Падлясейкі.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.