Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі г. Пінска.

11.04.2023 з 01.00 да 06.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, VPN, IMS-тэлефанія, Відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) да 30 хвілін у асобных абанентаў г. Пінска.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.