Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі г.Баранавічы.

08.09.2020 з 01.00 да 04.00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, VPN, IMS, Відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) да 20-ці хвілін ў абанентаў г.Баранавічы з нумарацыяй 8-0163-(6XXXXX, 46XXXX), якія пражываюць у раёне вуліц: Фабрычная, Тэксцільная, Гаевая, Кірава.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.