Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі г.Брэста і Брэсцкага раёна.

28.09.2021 з 01.00 да 06.00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS-тэлефанія, VPN, сетка доступу Home wi fi, wifi) да 30 хвілін у абанентаў, якія пражываюць у н.п. Чарнаўчыцы, Смуга, Амеліна, Дружба, Вістычы, Сасноўка, Блювінічы, Покры, Iвахнавiчы, у асобных абанентаў г.Брэста.

Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.