Брэсцкая вобласць. Работы на сетцы сувязі Камянецкага раёна.

01.07.2022 г. з 01.00 да 06.00 у сувязі з выкананнем работ будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS, VPN, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi, Відэакантроль) працягласцю да 5 гадзiн у абанентаў н.п. Абяроўшчына, Пагранiчная, АПП Пясчатка, Хвойнiкi, Такары, ОАО «Белавежскі» Камбiкормавы завод, ОАО «Аграпрадукт».

 Абанентам для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчыма выкарыстанне тэлефонаў мабільных аператараў.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці