Гомельская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

02.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Рагачоўскага, Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ. Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  482МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 586МГц. Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады. У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.