Гомельская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

02.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Кармянскага, Рагачоўскага, Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Ворнаўка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  482МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 586МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.