Гомельская вобласць. Работы на сетцы сувязі г. Гомеля.

26.03.2020 у перыяд з 01.00 да 06.00 у сувязі з правядзеннем работ будзе перапынак у прадастаўленні ўсіх паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, IMS-тэлефанія, VPN, ахова, на сетцы доступу WIFI, інтэрнэт па тэхналогіі IPoE і інш.) працягласцю да 15 хвілін для асобных абанентаў г. Гомеля з дыяпазону нумарацыі: 200000-359999, 500000-569999. Пры перапынку тэлефоннай сувязі для выкліку экстраных службаў 101, 102, 103, 104, 112 магчымы доступ з дапамогай мабільнай сувязі. Даведкі па тэлефоне 123. Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.