Гродзенская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

20.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі  Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці   будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Пруды абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграмы 1НКБР

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  474МГц.Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

20.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Мастоўскага, Дзятлаўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Скерсі агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага ТБ  і РВ 1НКБР.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  586МГц. Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.