Магілёўская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

02.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Слаўгарадскага, Быхаўскага, Краснапольскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Слаўгарад абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Радыё Магілёў, Сталіца.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  522МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 586МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.