Магілёўская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

07.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Касцюковіцкага, Хоцімскага, Клічаўскага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Касцюковічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Магілёў.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  522МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 586МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.