Магілёўская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

09.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Крычаўскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Мсціслаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Крычаў абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Сталіца, радыё Магілёў.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  522МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 586МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.