Магілёўская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

22.12.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Бялыніцкага, Магілёўскага, Клічаўскага, Быхаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Цяхцін абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ радыё Магілёў.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX3 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  546МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.