Магілёўская вобласць. Работы на сетцы перадачы даных г.Бабруйска, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў

20.01.2022г. з 02.00 да 06.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць працягласцю да 90 хвілін IMS-тэлефанія, доступ да ўсіх паслуг СПД (byfly, ZALA, VPN, Вiдыакантроль, Home-wifi) у асобных абанентаў г.Бабруйска, а таксама абанентаў н.п. Шчаткава Бабруйскага раёна і н.п. Гута Кіраўскага раёна.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстранных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.

Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.