Магілёўская вобласць. Работы на сетцы сувязі г. Быхава і Быхаўскага раёна.

23.08.2022 г. з 00.00 да 03.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць працягласцю да 2-х гадзін IMS-тэлефанія і доступ да ўсіх паслуг СПД (byfly, ZALA, VPN) у асобных абанентаў г. Быхава і абанентаў н.п. Мокрае, Чорны Бор, Дунаек, Ямнае, Глухі, Чырвоная Беларусь, Чачэвічы, Глухская Селіба, Баркалабава, Холстава, Седзіч, Усходняе.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстранных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.

Прыносім выбачэнне за прычыненыя нязручнасці.