Магілёўская вобласць. Работы на сетцы сувязі г. Чавусы і Чавускага раёна.

23.12.2021 з 01.00 до 04.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць IMS-тэлефанія, доступ да паслуг СПД (byfly, ZALA, VPN, Відэакантроль) у асобных абанентаў г. Чавусы (м-н Сельгастэхніка) і абанентаў н.п. Галачова, Антонаўка, Кузьмінічы, Дужаўка, Вусце, Валкавічы, Чарэнкі, Смолка, Бясчынне, Хацкавічы.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстранных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.
Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.