Мінская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

28.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Мінскага,  Пухавіцкага, Уздзенскага, Чэрвенскага, Смалявіцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Дрычын абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX2 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  618МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

28.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Старадарожскага, Пухавіцкага, Чэрвенскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Асіповічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Магілёў, Сталіца, Альфа радыё.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  594МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 618МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

28.10.2021 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыi Нясвіжскага, Стаўбцоўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Лукі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гродна.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.