Мінская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

23.12.2021 з 09.15 да 17.15 на тэрыторыі Лагойскага, Барысаўскага, Вілейскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Плешчаніцы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX3 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  570МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.