​​​​​​​ Мінская вобласць. Работы на сетцы перадачы дадзеных.

     14.11.2020 у перыяд з 00:00 да 08:00 у сувязі з правядзеннем работ на сетцы Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» магчыма будзе перапынак паслугі IMS-тэлефаніі ў абанентаў Мінскай вобласці.

 Пры перапынках тэлефоннай сувязі ў абанентаў «Белтэлекам», доступ да экстраных службаў 101, 102, 103, 104, 112 магчымы пры дапамозе мабільнай сувязі.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.