Летнія вакацыі - цікава і пазнавальна разам з ZALA!

Усе абаненты тарыфных планаў «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD» (у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны») могуць бясплатна карыстацца сэрвісам «Відэа па падпісцы».

У каталогу «Дзецям» сэрвісу «Відэа па падпісцы» прадстаўлена больш за 1000 адзінак кантэнту. Самыя маленькія гледачы і школьнікі з задавальненнем правядуць час разам з героямі любімых мультфільмаў і кінастужак. А многія мастацкія фільмы збяруць перад экранам усю сям'ю. Пацешныя сюжэты, смешныя сітуацыі, гісторыі пра сапраўднае сяброўства і неверагодныя прыгоды аб'яднаюць і дарослых, і дзяцей.

У каталогу «Дзецям» - шэсць падборак: «Саюзмультфільм», «Мультсерыялы", "Анімацыя", "Анімэ», «Казкі», «Фільмы». У іх прадстаўлена багатая калекцыя мультфільмаў, кінакарцін і серыялаў на любы густ. Добрыя і займальныя фільмы, якія сталі класікай дзіцячага кіно, падораць шмат радасных эмоцый гледачам усіх узростаў.

Акрамя гэтага, у сэрвісе «Відэа па падпісцы» адкрыты свабодны доступ да да каталогаў «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы».

Пераход да каталогаў сэрвісу ажыццяўляецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: «Відэатэка» / «Відэа па падпісцы».