Абласны этап конкурсу "Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу-2023" адбыўся ў Гомельскім філіяле

Абласны этап конкурсу  "Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу-2023" адбыўся 26-27 ліпеня 2023 года на базе Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Па ўмовах конкурсу было выканана пяць заданняў кожнай камандай.

 

Першае месца заняла каманда УЭиР ГТС (Зайцаў Аляксандр Эдуардавіч, Сергіенка, Цімур Аляксандравіч),

Другое месца-каманда Калінкавіцкага ЗУЭС (Якавец Леанід Васільевіч, Рамановіч Кірыл Пятровіч),

Трэцяе месца-каманда Мазырскага ЗУЭС (Рублеўскі Сяргей Мікалаевіч, Сітнік Віктар Уладзіміравіч).

 

На наступны, рэспубліканскі этап конкурсу, які будзе праводзіцца на базе Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» з 12 верасня па 15 верасня 2023 года, ад Гомельскага філіяла паедзе каманда пераможца.

Будзем жадаць перамогі нашым удзельнікам!