"Белтэлекам" нагадвае абанентам аб неабходнасці выключаць мадэмы і прыстаўкі ад электрасеткі падчас навальніцы

"Белтэлекам" нагадвае, што навальніца можа парушыць працу хатняга мадэма або ТБ-прыстаўкі. Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі кампаніі рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы гэтыя прылады.​

Сярод агульных рэкамендацый на час навальніцы-адключыць электрапрыборы, а пры магчымасці — і электрасілкаванне, зачыніць вокны і форткі.

Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з'яўляецца магутная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на працу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на працу электрычных сетак.

Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі РУП "Белтэлекам" рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы мадэмы і прыстаўкі. Не зрабіўшы гэтага, пасля непагадзі вы можаце заўважыць, што абсталяванне не працуе. Паспрабуйце ўключыць яго ў іншую разетку або скінуць налады да завадскіх. Калі гэтыя дзеянні не дапамагаюць, звярніцеся ў сэрвісны цэнтр кампаніі для замены прыстаўкі або мадэма.

Прадстаўнікі кампаніі нагадалі, што пункт аб навальніцы ёсць у "Парадку аказання паслуг", з якім згаджаюцца ўсе абаненты кампаніі: "каб пазбегнуць пашкоджанняў канцавога абсталявання, прадастаўленага аператарам, выкліканых уплывам метэаралагічных з'яў (навальнічныя разрады і т.п.), абанент павінен выключаць канцавое абсталяванне з сеткі электрасілкавання пры ўзнікненні такіх з'яў".