«Белтэлекам» прызнаны лідэрам штучнага інтэлекту Беларусі на II Форуме ІТ-Акадэмграда

«Белтэлекам» стаў пераможцам конкурсу «Лідэры штучнага інтэлекту Беларусі – 2023» у намінацыі «Кампанія – лідэр штучнага інтэлекту Беларусі»! Ганаровая ўзнагарода ўручана першаму намесніку генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзю Мельнікаву на адкрыцці II Форуму ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», які стартаваў у Мінску 12 кастрычніка.

«Для кампаніі «Белтэлекам» вельмі ганарова атрымаць узнагароду ў намінацыі «Лідэр штучнага інтэлекту Беларусі», – каментуе падзею Генадзь Мельнікаў. – Наша прадпрыемства шмат гадоў з'яўляецца лідэрам на рынку электрасувязі, укараняе інавацыі і тэхналогіі, каб у кожным кутку краіны нашым грамадзянам былі даступныя самыя сучасныя і якасныя паслугі».

Сёння штучны інтэлект – адзін з галоўных трэндаў у свеце тэхналогій, таму «Белтэлекам» імкнецца нарошчваць свае кампетэнцыі і ў гэтай галіне. Ва ўсіх галінах эканомікі выкарыстанне штучнага інтэлекту дасць магчымасць павышаць эфектыўнасць работы, палепшыць якасць прадуктаў і паслуг, зніжаць затраты.

«Белтэлекам» дзякуе арганізатарам форуму за высокае прызнанне і падкрэслівае сваю гатоўнасць прадаўжаць работу ў галіне штучнага інтэлекту, сучасных тэхналогій і інавацый. Быць тэхналагічным лідэрам і ўкараняць самыя прагрэсіўныя праекты – неад'емная частка стратэгіі прадпрыемства.

Форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» праходзіць 12 - 13 кастрычніка ў Мінску. На мерапрыемстве праводзяцца выставы значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі, прэзентацыя беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту, працуюць тэматычныя секцыі і круглыя сталы. Мэта Форума – дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных і спецыялістаў, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту, у інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненню ў розных сферах жыццядзейнасці.