У рамках праекта «Прафарыентацыйныя экскурсіі - прафесіі нашых бацькоў» Гомельскі філіял правёў для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №57 г. Гомеля" аглядную экскурсію, якая распавядае аб прафесіях галіны сувязі.
Школьнікі наведалі гісторыка - інфармацыйны цэнтр сувязі Гомельскага філіяла, дзе прадстаўлены самы каштоўны экспанат-тэлеграфны апарат Морзэ, тэлефонныя апараты і іншая тэхніка.
Работнікі філіяла распавялі гісторыю сувязі ў Гомельскай вобласці. Навучэнцы ўбачылі і сучаснае абсталяванне, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы).
У офісе продажаў школьнікаў азнаёмілі з паслугамі, сэрвісамі і тэхнікай у растэрміноўку ад кампаніі «Белтэлекам». Таксама дзеці паўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне па бяспецы ў сетцы Інтэрнэт.
Школьнікі атрымалі новыя веды аб прафесіях у галіне сувязі, пазітыўныя эмоцыі і прыемныя прызы ад кампаніі Белтэлекам.