SMS-апавяшчэнне нагадае аб неабходнасці папоўніць баланс

Для максімальна камфортнага карыстання паслугамі кампаніі "Белтэлекам" прапануем падключыць"SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння". Гэты сэрвіс будзе вельмі карысны тым, хто хоча кантраляваць свой баланс, і дазволіць пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў ў выглядзе нечаканага адключэння паслуг па прычыне неаплаты.

Пры набліжэнні балансу асабовага рахунку да сумы, роўнай тром дням працы паслугі (або набору паслуг), абаненту высылаецца SMS-паведамленне з інфармацыяй аб неабходнасці папоўніць баланс.

Падключыць паслугу вы можаце ў дадатку "Мой Белтэлекам" або сэрвісным цэнтры. Абаненцкая плата за "SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння" у месяц складае ўсяго 0,28 капеек.

Калі ў вас узнікнуць якія-небудзь пытанні з нагоды падключэння паслугі "SMS-апавяшчэнне", звярніцеся ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумары 123. Спецыялісты з радасцю дапамогуць вам наладзіць гэтую функцыю і адкажуць на ўсе вашы пытанні.