У Гомельскім філіяле РУП" Белтэлекам " праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу сувязістаў - Дню радыё, тэлебачання і сувязі - 7 МАЯ!

Адкрылі мерапрыемства словы калектыву ад дырэктара Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчыка Сяргея Яўгенавіча, ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Шчацінінай Святланы Уладзіленаўны і ад начальніка аддзела кадраў Барысенкі Алены Мікалаеўны.

Кожны год, напярэдадні свята, адбываецца ўзнагароджанне лепшых работнікаў філіяла. Сёлета граматы, дыпломы і падзякі атрымалі каля сямідзесяці супрацоўнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваёй працы.

Дзень радыё, тэлебачання і сувязі - гэта важнае свята для ўсіх работнікаў галіны. У рамках мерапрыемства клуб сувязі філіяла падрыхтаваў урачысты канцэрт. Карпаратыўныя мерапрыемствы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў супрацоўнікаў філіяла, у вялікай актавай зале філіяла не хапіла свабодных месцаў для ўсіх жадаючых.