У ZALA з'явіўся новы тэлеканал

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся канал «START Air» (кнопка 55).

«Start Air» - кінаканал відэасэрвісу Start, які зрабіў стаўку на ўласны кантэнт і які выпусціў ўжо больш за 60 арыгінальных праектаў, сярод якіх «Контейнер», «Содержанки», «Текст», «Бывшие», «Вампиры средней полосы», «Медиатор», «Шторм» і іншыя серыялы і фільмы.

Гледачоў тэлеканала «Start Air» чакаюць сотні гадзін эксклюзіўнага кантэнту прэміяльнай якасці, буйнабюджэтныя серыялы розных жанраў – ад драмы да камедыі і самыя актуальныя навінкі ўласнай вытворчасці.

Прыемнага прагляду!