Лепшы па прафесіі

Гродна. Гродзенскі філіял "Белтэлекам". 23-24 красавіка 2024 года. Конкурс прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі 2024". Гэты конкурс традыцыйна праходзіць сярод супрацоўнікаў у абавязкі якіх уваходзіць мантаж, тэхнічнае абслугоўванне, рамонт і ўстараненне кабельных пашкоджанняў на валаконна-аптычных лініях сувязі. За званне лепшых у сваёй прафесіі "змагаліся" супрацоўнікі эксплуатацыйна-тэхнічнага цэха сувязі і занальных вузлоў электрасувязі.

Журы ацэньвло як тэарэтычныя веды, так і практычныя навыкі, якія ўдзельнікі дэманструюць у перыяд правядзення конкурсу. Апроч праверкі ведаў і ўменняў па асноўнай прафесіі ўвага надаецца і пытанням аховы працы.

Вынікі конкурсу:

1 месца - каманда Эксплуатацыйна-тэхнічнага цэха сувязі (Алег Пугач / Дзяніс Цікаловіч).

2 месца - каманда Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі (Эдуард Пугач / Дзмітрый Кумпель).

3 месца - каманда Лідскага занальнага вузла электрасувязі (Дзмітрый Гагалушка / Андрэй Госа).

"У дадзеным конкурсе ўдзельнічаем не першы раз, - падзяліліся пераможцы. - Гэта новыя знаёмствы, дэманстрацыя сваіх навыках. Давесці сабе, што ты можаш, паказаць прафмайстэрства. Акрамя гэтага, перамога дае магчымасць кар'ернага росту ў далейшым".

Узнагароды пераможцам уручалі: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Гродзенскага філіяла Сяргей Гузень, начальнік службы электрасувязі Валянцін Арцёмаў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Вераніка Шаматовіч.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса! Жадаем не спыняцца на дасягнутым. Абавязкова імкнуцца да дасканаласці і самаразвіцця, актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх конкурсах, праяўляючы свой талент.