Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган сустрэўся з калектывам Слонімскага занальнага вузла электрасувязі

Сёння, 14 лютага, у рамках адзінага дня інфармавання Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган сустрэўся з калектывам Слонімскага занальнага вузла электрасувязі.

Асноўная тэма сустрэчы – Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты.

У час наведвання Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Міністру быў прадэманстраваны сэрвісны цэнтр "Белтэлекам".

Канстанцін Канстанцінавіч падзякаваў супрацоўнікам Слонімскага занальнага вузла электрасувязі за работу, адказаў на пытанні і пажадаў усім прысутным усяго самага найлепшага.