У аўторак, 19 снежня, з 09.00 да 12.00 намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Гродзенскага філіяла «Белтэлекам» Сяргей Мікалаевіч Гузень правядзе прамую тэлефонную лінію

У аўторак, 19 снежня, з 09.00 да 12.00 намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Гродзенскага філіяла «Белтэлекам» Сяргей Мікалаевіч Гузень правядзе прамую тэлефонную лінію.

У гэты дзень па тэлефоне 8 (0152) 55-40-05 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі Гродзенскага філіяла «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць Ф.І.А. і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.