Яго ведаюць у твар

Штогод Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт ушаноўвае заслужаных перадавікоў вытворчасці, якія дзякуючы сваёй плённай працай, складзенай працы ў калектыве ўмацоўваюць эканамічны патэнцыял раёна і ствараюць яго будучыню.

Галоўныя героі мерапрыемства - гэта людзі працы, а само мерапрыемства - гэта свята і даніна павагі за доблесную працу. Сярод узнагароджаных і наш калега з Навагрудскага ўчастка электрасувязі - Валянцін Макарэвіч.

Валянцін Анатольевіч - кабельшчык-спайшчык 6 разраду. Прыйшоў у галіну ў 2000 годзе і зарэкамендаваў сябе выканаўчым, працавітым і дысцыплінаваным работнікам, які адказна і своечасова выконвае свае прафесійныя абавязкі.

Валянцін Анатольевіч прыміце словы падзякі за Вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба!