Супрацоўнікі філіяла на мерапрыемстве па абмене вопытам

21 сакавіка супрацоўнікі філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" прынялі ўдзел у мерапрыемстве па абмене вопытам, арганізаваным на базе Мінскага філіяла ў г. Салігорску.
Удзельнікі пазнаёміліся з рашэннямі і падыходамі, прымененымі пры рэалізацыі пляцоўкі для павышэння прафесійнага майстэрства і навучання працаўнікоў Мінскага філіяла.