25 лютага 2024 года ў Беларусі — адзіны дзень галасавання

Будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 30 студзеня. З 31 студзеня па 24 лютага праходзiць агітацыйны перыяд. 25 лютага, у асноўны дзень выбараў, агітацыя забароненая заканадаўствам.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Прагаласаваць можна з 12.00 да 19.00. Участкi працуюць без перапынку на абед.

Выбаршчыкі атрымаюць:

• у Мінску — па 2 бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў);

• у абласных і раённых цэнтрах — па 3 бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, а таксама гарадскога, раённага Савета дэпутатаў);

• у сельскіх населеных пунктах — не менш за 4 бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў, а таксама сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў).

Бываюць нават варыянты, што  іх будзе 5-6, калі на ўчастку 2-3 сельскіх раёна.

Выбаршчыкі, якія не зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка для галасавання, але маюць дакумент, які пацвярджае іх месца жыхарства на дадзенай тэрыторыі, маюць права быць уключанымі ў спіс выбаршчыкаў не пазней за 24 лютага 2024 года.

Актуальная інфармацыя на сайце ЦВК Беларусі: https://rec.gov.by/ruhttps://rec.gov.by/ru.