Крыніца натхнення для сучасных жанчын: у ZALA з'явіўся новы тэлеканал

Паважаныя абаненты!

25 сакавіка 2024 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце "Канапа ТБ" SMART ZALA на 99-й кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага канала Women's Magazine.

Women's Magazine - гэта тэлеканал, які створаны спецыяльна для жаночай аўдыторыі. У эфіры - забаўляльна-пазнавальныя праграмы, якія ахопліваюць розныя аспекты жыцця сучасных жанчын: сям'ю, спорт, моду і прыгажосць. Вячэрні прайм падорыць глядачкам любімыя серыялы і папулярныя рэаліці-шоу. Як рабіць актуальны макіяж і сачыць за здароўем, якія спартыўныя практыкаванні можна выконваць, не адцягваючыся ад бытавых спраў, як хутка і проста прыгатаваць карысную смачную вячэру ці вытанчаны абед – усё гэта глядзіце на Women’s Magazine.

Прыемнага прагляду!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!