Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі з працоўным візітам у Клецку

Намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ганна Мікалаеўна Рабава правяла выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў Клецкім участку паштовай сувязі.

Ганна Мікалаеўна сумесна з намеснікамі дырэктараў па тэхнічных пытаннях Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" і Мінскага філіяла РУП "Белпошта" прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім былі абмеркаваны ключавыя пытанні развіцця рэгіёна. Асаблівая ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню і сацыяльна-эканамічнаму развіццю Клецка і Клецкага раёна.

Ганна Мікалаеўна адзначыла, што ўжо зараз вядзецца актыўная работа па рэалізацыі новага заканадаўства ў галіне лічбавага развіцця, а з пачаткам сакавіка набудзе моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб лічбавым развіцці". Рэгіёны Мінскай вобласці ўжо сёння актыўна падаюць ініцыятывы на лічбавыя праекты.

У рамках візіту таксама было арганізавана наведванне аддзялення паштовай сувязі, дзе ўсе прадстаўнікі прыёму азнаёміліся з працай спецыялістаў і якасцю паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!