Партал рэйтынгавай ацэнкі - нам важна ваша меркаванне!

Запрашаем ацаніць дзейнасць кампаніі «Белтэлекам» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.

Партал рэйтынгавай ацэнкі - спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.

У цяперашні час на рэсурсе зарэгістраваны 144 аб'екты РУП "Белтэлекам" (філіялы і структурныя падраздзяленні).

Як знайсці патрэбную арганізацыю на партале:

• з дапамогай пошукавага радка;

• у пераліку арганізацый;

• на карце - у раздзеле «Рэйтынг»;

• па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.

 

Як пакінуць адзнаку?

1. Зарэгіструйцеся

2. Знайдзіце арганізацыю

3. Ацаніце якасць працы

4. Даведайцеся вынікі ацэнкі ўсіх карыстальнікаў

 

Для ацэнкі якасці неабходна выбраць патрэбную паслугу з прапанаванага пераліку і ўказаць дату прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.

Ацаніце нас на партале рэйтынгавай адзнакі! Будзем рады зваротнай сувязі!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!