РУП "Белтэлекам" - на Рэспубліканскай дошцы Гонару!

24 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 174 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год".

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" прызнана пераможцам за дасягненне ў 2023 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый. Усяго Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару - гэта грамадскае прызнанне важкага ўкладу калектыву прадпрыемства ў сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з'яўляецца стымулам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым. Раней прадпрыемства і яго філіялы неаднаразова былі ўдастоены такой ганаровай узнагароды.

Ганарымся высокай дзяржаўнай ацэнкай і віншуем усіх калег з занясеннем прадпрыемства на Рэспубліканскую дошку Гонару!

Жадаем далейшых прафесійных поспехаў і працвітання!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!