СМI аб нашых калегах

Нядаўна ў калектыў "Белтэлекам" прыйшла прыемная вестка. Нашы калегі узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»!

Сярод узнагароджаных - Анатоль Малько, начальнік Мядзельскага ўчастка электрасувязі Маладзечанскага ЗУЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Яшчэ ў юнацтве я захапляўся радыёаматарствам, магчыма, гэта і вызначыла мой выбар, — расказвае пра тое, як выбраў прафесію сувязіста Анатоль Малько.

Анатоль Аляксеевіч лічыць сябе шчаслівым чалавекам і ганарыцца, што прысвяціў усё жыццё «Белтэлекаму». Дарэчы, і тут сямейная дынастыя: на прадпрыемстве працуе ўся яго сям’я — жонка Валянціна, сын Аляксей і дачка Марына.

Падрабязней у газеце «Звязда».

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!