Сувязь і рыбалка: калегі з Мядзеля на рыбацкім турніры

У мінулыя выхадныя на возеры Мястра адбылася незвычайная падзея - спаборніцтва па рыбнай лоўлі сярод работнікаў Мядзельскага ўчастка электрасувязі! Удзельнікі спаборнічалі не толькі ў прафесійных навыках, але і ва ўменні злавіць самую буйную рыбу.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі:

🥇 кабельшчык-спайшчык Пашута Сяргей Анатольевіч;

🥈 начальнік участка электрасувязі Малько Анатоль Аляксеевіч;

🥉 электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Ермалаеў Сяргей Мікалаевіч.

У намінацыі "Самая вялікая рыба" перамогу атрымаў вадзіцель Валерый Міхайлавіч Кундро, а "самая маленькая рыбка" апынулася ва ўлове механіка па рамонце транспарту Станіслава Іосіфавіча Кузі.

Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, а ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый!

Такія нефармальныя мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню сяброўскіх адносін сярод калег і падтрымліваюць пазітыўны рабочы дух.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!