У Мінскім філіяле стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу»

Сёння стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу»!

Конкурс  праводзіцца на базе Салігорскага занальнага вузла электрасувязі сярод спецыялістаў і рабочых, выконваючых работы па тэхналагічнай эксплуатацыі на кабелях з меднымі правадамі і на аптычных кабелях.

На працягу 3-х дзён усе ўдзельнікі конкурсу будуць  дэманстраваць свае прафесійныя навыкі і прэтэндаваць на месца лепшых спецыялістаў Мінскай вобласці, якія будуць прадстаўляць Мінскі філіял на Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу»!

Журы і эксперты будуць ацэньваць удзельнікаў па якасці выкананай  працы, прафесійным навыкам і ведам.

Любыя конкурсы прафесійнага майстэрства - гэта спаборніцтва, якое мае на мэце вылучыць найлепшых з ліку ўсіх удзельнікаў. Пажадаем усім нашым удзельнікам праявіць сябе і паказаць верх свайго прафесіяналізму!

Аб ходзе конкурсу і яго выніках сачыце ў нашым Тэлеграм-канале!