Уся гарадская інфраструктура ў вашым мабільным тэлефоне!

Жодзіна, Нясвіж, Мядзел і Дзяржынск - адны з першых гарадоў Мінскай вобласці, якія з'явіліся ў дадатку "Мой горад".

Платформа «Мой горад» не толькі фарміруе станоўчы імідж горада за кошт рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад», але і дае магчымасць інтэрактыўных зносін з жыхарамі горада.

З яе дапамогай грамадзяне атрымліваюць просты і зручны доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры, дзе сабрана самая патрэбная інфармацыя:

падзеі горада;

важныя навіны;

кантакты і рэжым працы кампаній горада;

актуальная інфармацыя аб таварах і паслугах;

акцыі і скідкі.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Спіс гарадоў, падлучаных да дадатку прадстаўлены тут.

Далучайцеся да праекту "Мой горад" і атрымлівайце зручны доступ да гарадской інфраструктуры!