Кадравыя перамены: у Крычаўскім занальным вузле электрасувязі новы начальнік

Начальнікам Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" прызначаны Віталь Паламарчук.

Віталь Мікалаевіч нарадзіўся ў 1991 годзе ў аграгарадку Павяцце Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Атрымаў адукацыю ў Вышэйшым каледжы сувязі па спецыяльнасці "Сеткі тэлекамунікацый" і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці "Дзелавое адміністраванне".

Сваю працоўную дзейнасць у Магілёўскім філіяле "Белтэлекам" пачаў у 2010 годзе на пасадзе электрамеханіка сувязі Горацкага ўчастка электрасувязі. З 2019 года Віталь Мікалаевіч быў прызначаны начальнікам Клічаўскага ўчастка электрасувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі, дзе і працаваў да гэтага часу.

Кіраўніцтва філіяла высока ацэньвае прафесійныя навыкі Віталя Мікалаевіча і жадае яму далейшых поспехаў у працы!