Магілёўскія сувязісты адзначылі Свята здароўя

24 лютага 2024 года адбылося зімовае Свята здароўя для супрацоўнікаў галаўнога падраздзялення і Магілёўскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла "Белтэлекам".

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і сабрала каля 100 удзельнікаў. На свяце ўдзельнікі змаглі выпрабаваць свае сілы на розных этапах вяровачнага гарадка, пагуляць у лазертаг і пазмагацца з віртуальнымі монстрамі. Асабліва прыемна было бачыць вялікую колькасць дзяцей, якія прынялі ўдзел у свяце.

Мерапрыемства падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый, радасці і весялосці.