СМІ пра нас. Інтэрв'ю начальніка Магілёўскага вузла электрасувязі Івана Шылянкова

У Магілёўскай раённай газеце "Прыдняпроўская ніва" выйшла інтэрв'ю з удзелам начальніка Магілёўскага вузла электрасувязі Івана Шылянкова.

У ходзе гутаркі Іван Віктаравіч падзяліўся інфармацыяй аб найбольш папулярных паслугах, аб планах на будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі ў Магілёўскім раёне, аб паслугах для дачнікаў і навінках у асартыменце тавараў у растэрміноўку.

"Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць з надыходзячымі святамі ўсіх работнікаў галіны сувязі і выказаць падзяку і ўдзячнасць кожнаму кліенту. Жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці і шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, мірнага неба і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!" - павіншаваў Іван Віктаравіч калег і чытачоў выдання. Падрабязней пра новыя тэхналогіі і паслугі чытайце ў інтэрв'ю на сайце газеты: pniva.by