У Мсціслаўскім раёне працягваецца рэканструкцыя сетак сувязі GPON

З пачатку 2024 года супрацоўнікі Мсціслаўскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" працягваюць работы па пераключэнні абанентаў на оптавалакновыя лініі сувязі (тэхналогію GPON).

- Замена меднай сеткі - планавая. Яна праводзіцца ў сувязі са значным яе зносам, - распавядае начальнік Мсціслаўскага ўчастка электрасувязі Андрэй Багачоў. - Абнаўленне дасць магчымасць істотна палепшыць якасць паслуг і пашырыць іх пералік. На оптавалакновыя лініі сувязі ўжо пераключана каля 2.3 тыс. абанентаў жыхароў Мсціслаўскага раёна. У бліжэйшы час плануецца пераключыць яшчэ каля 300 абанентаў. Будаўніцтва сетак GPON у г.Мсціславе будзе завершана ў 2026 годзе. У 2025 годзе плануецца пабудаваць оптавалакновыя лініі сувязі ў аграгарадку Ходасы.

Тэхналогія GPON дае унікальную магчымасць карыстацца доступам у сетку Інтэрнэт на хуткасці да 500 Мбіт/с, глядзець інтэрактыўнае тэлебачанне ў якасці HD з функцыяй «перамоткі», выкарыстоўваць тэлефонную сувязь з высокай перашкодаўстойлівасцю. Абаненты могуць карыстацца перавагамі новай тэхналогіі, падлучыўшы любы з пакетаў паслуг лінейкі ЯСНА. Кошт падключэння паслуг у складзе пакета значна таннейшы, чым па асобнасці.

Акрамя таго, тэхналогія GPON дазваляе падлучыць паслугу відэакантролю - яна запатрабаваная не толькі ў шматпавярхоўках, але і ў прыватным сектары. Відэакантроль дазваляе кліентам адчуваць сябе ў бяспецы, не турбавацца за сваю маёмасць і сваякоў. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» правядуць абследаванне тэрыторыі прыватнага дома і прапануюць, дзе лепш устанавіць відэакамеры. Пасля ўзгаднення схемы іх размяшчэння будуць пракладзены ўсе неабходныя камунікацыі і ўстаноўлена абсталяванне для паслугі.

Для ўладальнікаў прыватных дамоў дзейнічае спецыяльная прапанова: новым абанентам прадастаўляецца скідка 99% на падключэнне паслугі і скідка 90% на 2 месяцы на абаненцкую плату. У далейшым штомесячная плата за паслугу на тарыфным плане "Відэакантроль дом лайт" (за 2 камеры) складзе 24 рублі. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» або па тэлефоне (02240) 50 9 91.