Выключайце мадэмы і прыстаўкі ад электрасеткі падчас навальніцы

Магілёўская філія «Белтэлекам» нагадвае, што навальніца можа парушыць працу хатняга мадэма ці ТБ-прыстаўкі. Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з'яўляецца магутная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на працу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на працу электрычных сетак. Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі РУП "Белтэлекам" рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы мадэмы і прыстаўкі. Не зрабіўшы гэтага, пасля непагадзі вы можаце заўважыць, што абсталяванне не працуе. Паспрабуйце ўключыць яго ў іншую разетку або скінуць наладкі да завадскіх. Калі гэтыя дзеянні не дапамагаюць, звярніцеся ў сэрвісны цэнтр кампаніі для замены прыстаўкі ці мадэма.

Прадстаўнікі кампаніі нагадалі, што пункт аб навальніцы ёсць у «Парадку аказання паслуг», з якім згаджаюцца ўсе абаненты кампаніі: «у пазбяганне пашкоджанняў канцавога абсталявання, прадстаўленага аператарам, выкліканых уплывам метэаралагічных з'яў (навальнічныя разрады і да т.п.), абанент павінен выключаць канцавое абсталяванне з сеткі электрасілкавання пры ўзнікненні такіх з'яў». Як зберагчы мадэм падчас навальніцы? Для таго, каб зберагчы мадэм падчас навальніцы, неабходна адключыць мадэм ад электрасеткі і выцягнуць тэлефонны провад (для ADSL і IMS-мадэмаў). На малюнку ніжэй выдзелены раздымы, ад якіх неабходна адключыць кабеля.