22 верасня брэнд "Ясна" ад " Белтэлекам " збірае сяброў на адкрыццё дзіцячага гульнявога комплексу ў аграгарадку Альгова

Вас чакаюць конкурсы, спартландыя, гульні, прызы!!!
Сустракаемся ў гэтую пятніцу ў 11.00 гадзін у аг. Альгова Віцебскага раёна, вуліца Садовая.
"Белтэлекам" ужо не першы год праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю «Свята нашага двара разам з «Ясна», у рамках якой кампанія абсталюе пляцоўкі рознымі спартыўнымі комплексамі «Ясна» ў гарадах Беларусі.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве, паглядзець забаўляльную праграму, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць сувеніры ад кампаніі «Белтэлекам» і салодкія прызы і сфатаграфавацца з казачнымі героямі.