28 ліпеня бягучага года намеснік дырэктара па пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» ў Гарадку.

28 ліпеня 2023 года з 12.00 да 13.00 у Гарадоцкім участку электрасувязі намеснік дырэктара па пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Анатольевіч Галашчоў правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам" з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне: 8 (02139) 4-59-50. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (02139) 4-59-05.
Месца правядзення прыёму: г. Гарадок, вул. К. Маркса, 89, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пры звароце на прамую тэлефонную лінію, неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.